БЕЛ Ł РУС

Высокапастаўлены швейцарскі дыпламат вывез з Баку на самалёце асуджанага да турмы праваабаронцу

13.06.2015 / 23:25

nn.by

Як паведаміла швейцарскае дыпламатычнае ведамства, грамадзянін Азербайджана праваабаронца Эмін Гусейнаў пакінуў радзіму на борце самалёта з высокапастаўленым швейцарскім дыпламатам Дзідзье Буркхальтерам, які пабываў у Баку на адкрыцці 12 чэрвеня Еўрапейскіх гульняў, паведамляе Радыё «Свабода».

Пералёту Гусейнава з Азербайджана ў Швейцарыю папярэднічалі некалькі месяцаў перамоваў з азербайджанскімі уладамі. Да верасня 2015 года швейцарскія ўлады даюць 35-гадоваму Эмін Гусейнава магчымасць вызначыцца, ці мае намер ён падаваць прашэнне аб палітычным прытулку.

Гусейнаў актыўна крытыкуе аўтарытарны рэжыму Ільхама Аліева. Са жніўня мінулага года, калі яго абвінавацілі ў «незаконным прадпрымальніцтве і ўхіленні ад выплаты падаткаў», ён хаваўся ў будынку пасольства Швейцарыі ў Баку.

Эмін Гусейнаў кіруе праваабарончай журналісцкай арганізацыяй, неаднаразова абвінавачваў урад Аліева ў прыгнёце свабоды слова.

22 красавіка Бакінскі суд па цяжкіх злачынствах прысудзіў праваабаронцу да 7,5 гадоў турмы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула