БЕЛ Ł РУС

Шукаем валанцёраў для дапамогі ў добраўпарадкаванні старых каталіцкіх могілак у Міры 13-14 чэрвеня

10.06.2015 / 17:40

Nashaniva.com

Некрапалістам-аматарам патрэбная дапамога ў фізічнай працы па добраўпарадкаванні старых каталіцкіх могілках у мястэчку Мір на бліжэйшых выходных (13-14 чэрвеня).

Нам могуць дапамагчы сумленныя і працаздольныя хлопцы і дзяўчаты: праца будзе размеркаваная па здольнасцях і магчымасцях. Працы пачнуцца а 9-й раніцы суботы.

Дабірацца сваім ходам. Можам забраць людзей з чыгуначнай станцыі ў Стоўбцах (групкамі па 4 чалавекі). З сабою мець працоўную вопратку з абуткам. Працоўнымі прыладамі, душам і начлегам забяспечым.

Геаграфічныя каардынаты: 53.447301, 26.454809.

Тэлефон для даведак: +375-29-871-69-97 (Павел)

фота Паўла Іваніцкага

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула