БЕЛ Ł РУС

П'яны расіянін у Мінску «выпіў толькі шклянку гарэлкі» і ўрэзаўся ў слуп

31.05.2015 / 11:27

Уначы на 31 мая каля 00.30 на скрыжаванні вуліц Ілімскай і Герасіменкі ў Мінску адбылася аўтааварыя.

Расійскі кіроўца спрабаваў уцячы ад інспектараў ДАІ. Аднак не даў рады кіраванны і ўрэзаўся ў слуп.

Цягам 15 хвілінаў на месца аварыі прыбылі ратавальнікі, якія выразалі мужчыну з аўтамабіля. Да прыезду ратавальнікаў кіроўца, не спыняючыся, сварыўся з даішнікамі і казаў, што «выпіў толькі шклянку гарэлкі».

З месцы здарэння кіроўцу з пераломам нагі і некалькіх скабаў медыкі забралі ў лякарню.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула