БЕЛ Ł РУС

Кіеў даў Маскве доступ да затрыманых расейцаў

26.05.2015 / 17:26

Міністэрства замежных спраў Украіны скіравала ў пасольства Расіі ноту, якая дае консульскі доступ да двух расейцаў, затрыманых на Данбасе па падазрэнні ў тэрарызме.

Раней расейскі МЗС неаднаразова сцвярджаў, што з моманту затрымання расейцаў спрабуе дамагчыся сустрэчы з імі, але не атрымлівае ніякай рэакцыі ў адказ.

Як распавёў пасол па асобых даручэннях МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба, у ноце пазначаныя канкрэтныя нумары тэлефонаў і імёны людзей у Службе бяспекі, па якіх консулу трэба звярнуцца для вырашэння лагістычных пытанняў.

У пасольстве Расіі паабяцалі наведаць затрыманых «у бліжэйшы час».

Расійскіх грамадзян Аляксандра Аляксандрава і Яўгена Ерафеева падазраюць у здзяйсненні тэрарыстычных дзеянняў на тэрыторыі Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула