БЕЛ Ł РУС

Трэба ўзняцца і працягнуць барацьбу — галоўны трэнер зборнай Беларусі пасля паразы ад Расіі

9.05.2015 / 17:13

Пра гэта галоўны трэнер зборнай Беларусі Дэйв Льюіс сказаў на прэс-канферэнцыі пасля матчу Беларусь — Расія (0:7).

«Я сказаў хлопцам, што кожная каманда і кожны хакеіст калісьці могуць сутыкнуцца з паразай. Ніхто ад гэтага не застрахаваны. Усё пытанне ў тым, як рэагаваць на паразу. Важна трымаць удар, узняцца і працягнуць барацьбу. Мы ўсё яшчэ ў гульні!»

— Здараецца, буйныя паразы заводзяць каманду. Верыце ў тое, што зараз будзе так?

— Змагу адказаць на пытанне пасля наступнага матчу. Зараз я бачу, што хлопцы ўсвядомілі тое, што адбылося. Паглядзім, як яны змогуць выстаяць і адрэагаваць на яго.

Таксама Льюіс сказаў, што галкіпер зборнай Кевін Лаланд атрымаў невялікае пашкоджанне.

«У Кевіна невялікае пашкоджанне. Мы зробім медыцынскае абследаванне і паглядзім што будзе далей», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула