БЕЛ Ł РУС

SpaceX паспяхова выпрабавала касмічную катапульту

6.05.2015 / 18:21

Аляксандр Арсёнаў

Новая сістэма бяспекі касмічнага карабля Dragon спрацавала, манекен не пацярпеў.

На відэа запуск адбываецца на 16:05

Кампанія Элана Маска SpaceX 6 мая правяла паспяховыя выпрабаванні сістэмы экстраннага катапультавання касмічнага карабля Dragon.

У ходзе выпрабаванняў на мысе Канаверэл парашуты Dragon паспяхова раскрыліся, карабель здзейсніў мяккае прывадненне. За станам карабля і манекена сачылі 270 датчыкаў, мікрафонаў і камер.

Пры аварыі ракеты пасажыры Dragon будуць адкінутыя як мага далей. У адрозненне ад самалётаў, дзе катапультуецца толькі сам пілот, сістэма бяспекі Dragon катапультуе карабель цалкам.

Сістэма бяспекі складаецца з васьмі рухавікоў SuperDraco, раздрукаваных на 3D-прынтары. За дзве секунды такія рухавікі здольныя падняць капсулу на 100 метраў, за пяць — на 500.

Сёння Dragon выкарыстоўваецца як касмічны грузавік, але ўжо ў 2017 годзе плануецца выкарыстаць яго і для палёту чалавека да МКС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула