БЕЛ Ł РУС

Міт Ромні зьняўся з прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША

7.02.2008 / 20:50

Nashaniva.com

Былы губэрнатар Масачусэтсу раней заяўляў, што працягне барацьбу, нягледзячы на правал на праймэрыз «супэраўторка» 5 лютага.


Міт Ромні

Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Міт Ромні спыняе сваю кампанію. Пра гэта ў чацьвер са спысылкай на тры крыніцы ў партыі паведаміў у чацьвер тэлеканал CNN, зазначае газета.ру

Былы губэрнатар Масачусэтсу раней заяўляў, што працягне барацьбу, нягледзячы на правал на праймэрыз «супэраўторка» 5 лютага.

Ромні перамог у сямі штатах: Масачусэтс, Юта, Паўночная Дакота, Мантана, Каларада, Аляска, Мінэсота. Фаварыт Джон Макейн выйграў у дзевяці, у тым ліку ў Каліфорніі, Нью‑Ёрку, Нью‑Джэрзі, Ілінойсе.

Для вылучэньня кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі неабходныя галасы 1191 дэлегата. Паводле ацэнак Асашыйтэд Прэс, Ромні атрымаў 176 дэлегатаў на зьезд, Джон Макейн — 511, Хакабі — 147.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула