БЕЛ Ł РУС

«Жывую чытанку» распачне Севярынец

1.02.2008 / 17:16

Nashaniva.com

У нядзелю, 3 лютага, на хвалях радыё Рацыя — першая праграма з цыклю «Жывая чытанка» — сумесны праект газэты «Наша Ніва» і радыё Рацыя.

У нядзелю, 3 лютага, на хвалях радыё Рацыя — першая праграма з цыклу «Жывая чытанка» — сумесны праект газэты «Наша Ніва» і радыё Рацыя. Аўтары кнігаў, выдадзеных у сэрыі «Кнігарня НН», чытаюць у этэры свае творы, а працягам гучыць музычны твор, які, на думку самога аўтара, — найбольш падыходзіць пад атмасфэру агучанага. Вядучы — Сяргей Будкін.

Героі першых праграмаў — Павал Севярынец, Андрэй Хадановіч, Артур Клінаў, Валянцін Тарас.

3 лютага а 18.45 (па беларускім часе) «Жывую чытанку» адкрываюць «Лісты зь лесу».

Паўтор перадачы ўначы — а 0.45.

Рацыю можна пачуць на FM‑хвалях 98,1 на Беласточчыне (Беласток, Гайнаўка, Сакулка, Бельск‑Падляскі…), а таксама онлайн

Рацыю таксама можна паслухаць на ўсёй тэрыторыі Беларусі праз кароткія хвалі 5815 кГц (17.30 — 19.30).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула