БЕЛ Ł РУС

Тыдзень моды ў Лондане: мода эпохі крызісу

1.04.2015 / 10:1

Вета Берман

У Лондане лягчэй пачынаць дызайнерам, якія не працуюць у буйных карпарацыях.

Christopher Shannon AW15

У выніку, тыдзень моды, які тут адбываецца, гаворыць на іншай мове, чым Парыж, Нью-Ёрку ці Мілан.

Гэта мова новага пакалення, якое адчувае крызіс. Пакаленне, якое ўваходзіць у дарослае жыццё ў перыяд узброенага канфлікту (Украіна, Афрыка), тэрарызму і мае абмежаваныя перспектывы, калі рынак кантралююць банкі і глабальныя карпарацыі.

Alex Mullins SS15

Стыль лонданскіх калекцыяў — гэта маніфест аб тым, што ў новую эпоху раскоша не заўсёды модная.

Паказ калекцыі Крыстафэра Шэнана:

На паказах можна было пачуць моцны голас бедных еўрапейскіх творчых асяроддзяў.

Паказ калекцыі Алекса Малінса:

Алекс стварыў вопратку з кавалачкамі матэрыялу, якія імітуюць старыя эратычныя часопісы. Вопратка дызайнера выглядала так, нібыта зробленая са смецця.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула