БЕЛ Ł РУС

У Маскве «лішніх» ветэранаў не пусцяць на парад 9 мая

24.03.2015 / 13:01

Аляксандр Гелагаеў

Ветэраны — ўдзельнікі Другой сусветнай вайны, якія прыедуць у Маскву 9 мая без спецыяльнага запрашэння, не змогуць паглядзець святочны парад у гонар перамогі над нацысцкай Германіяй, паведамілі маскоўскія ўлады.

Ветэраны на Краснай плошчы ў Маскве, kommersant.ru

Ад кожнага рэгіёна РФ, акрамя Масквы, на парад патрапіць толькі адзін вeтэран, піша газета Коммерсант.

Рэгіёнаў у РФ 83, яшчэ двума сваімі рэгіёнамі Масква лічыць захопленыя ў мінулым годзе ўкраінскія горад Севастопаль і Рэспубліку Крым. Такім чынам на парадзе будуць 84 ветэраны ад усёй РФ і невядомая колькасць - ад Масквы. Пры гэтым агульная колькасць гледачоў — 5.000.

Прычынай таму, што абсалютная большасць салдатаў, якія перамаглі Гітлера, не змогуць паглядзець як прэзідэнт Расіі святкуе здабытую імі перамогу — «асаблівыя меры бяспекі», паведаміў газэце віцэ-мэр Масквы Леанід Пячатнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула