БЕЛ Ł РУС

Кардынал і дзеці: урачыстая імша для малых у Катэдры ФОТАРЭПАРТАЖ

15.03.2015 / 18:43

фотарэпартаж Сяргея Зініна

Сёння ў Архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску Дзяржаўны Cакратар Папы Францішка П'етра Паралін, які знаходзіцца ў Мінску з 12 па 15 сакавіка, узначаліў Імшу з удзелам дзяцей.

Вернікі шчыльна запоўнілі катэдру, шмат людзей засталося слухаць трансляцыю на вуліцы.

На гэтай Імшы на пачэсных месцах апроч біскупаў былі пасаджаныя прадстаўнікі розных хрысціянскіх супольнасцяў і канфесій. Дзеткі віталі кардынала па-беларуску і па-італьянску, а таксама передалі для Папы свае малюнкі.

Прысутныя горача папрасілі П'етра Параліна перадаць Папу Францішку, што вернікі чакаюць яго візіту ў Беларусь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула