БЕЛ Ł РУС

Як зліваюцца гіганцкія скопішчы галактык ФОТА

11.03.2015 / 18:40

Аляксандр Арсёнаў

Астрафізікі атрымалі першы «каляровы» здымак скопішча галактык Abell 2256.

Фота: Owen et al., NRAO/AUI/NSF

У 800 мільёнах светлавых год ад Зямлі астраномы праназіралі сутыкненне дзвюх частак гіганцкага скопішча галактык Abell 2256, назіранні апісаныя ў часопісе Astrophysical Journal.

У працэсе зліцця навукоўцы з дапамогай тэлескопа VLA атрымалі каляровыя здымкі Abell 2256, на якіх пабачылі нечаканыя і нават невядомыя фізічныя працэсы.

Падчас зліцця дзвюх няроўных груп галактык назіраюцца ўспышкі зораўтварэння, сполахі радыёвыпраменьвання і іншыя заўважныя з Зямлі феномены.

Пад «каляровымі» насамрэч маюцца на ўвазе здымкі ў рэнтгенаўскім і радыёдыяпазоне. Але навукоўцы кажуць, што калі б чалавечае вока магло бачыць у гэтых дыяпазонах, Abell 2256 прадстала бы менавіта ў такіх колерах.

Abell 2256 — бліжэйшае да Млечнага шляху суперскопішча галактык. Яно расцягнутае на 4 млрд светлавых год, на начным небе Зямлі яно займае столькі жа плошчы, колькі Месяц. Агульная маса яго зорак роўная трыльёну Сонцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула