БЕЛ Ł РУС

Парашэнка зрэагаваў на «вяртанне» Януковіча: З нецярпеннем чакаем

21.02.2015 / 17:14

Пра гэта прэзідэнт Украіны сказаў на прэс-канферэнцыі ў Запарожжы, адказваючы на пытанне журналістаў.

Reuters.com

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка адзначае, што ва Украіне з нецярпеннем чакаюць былога прэзідэнта Віктара Януковіча, які год таму збег у Расію.

На просьбу пракаментаваць заяву Януковіча, якая з'явілася ў расійскіх СМІ, пра жаданне вярнуцца ва Украіну, Парашэнка заявіў: «Я лічу, што гэта будзе добра для Украіны. Не ўпэўнены, што будзе добра для яго. Мы чакаем яго з нецярплівасцю. І гатовыя да сустрэчы. Чым хутчэй ён вернецца ва Украіну, тым лепш будзе для Украіны. Хай узначаліць пратэстны рух. У любым выпадку — у турме».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула