БЕЛ Ł РУС

У сьвяткаваньні Вадохрышча ў Менску ўзялі ўдзел 72 тыс. чалавек

21.01.2008 / 17:37

Nashaniva.com

Гэта ў тры з паловай разы больш, чым у сьвяткаваньні праваслаўнага Раства.

18—19 студзеня ў 27 храмах Мінска прайшлі набажэнствы ў гонар свята Вадохрышча, у якіх узялі ўдзел каля 72 тысяч чалавек.

18 студзеня ахову грамадскага парадку ў месцах правядзення набажэнстваў забяспечвалі 167 супрацоўнікаў міліцыі, 19 студзеня — 117. Парушэнняў грамадскага парадку не назіралася, паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама.

БелаПАН

Гэта ў тры з паловай разы больш, чым у сьвяткаваньні праваслаўнага Раства. Тады ў сьвяточных набажэнствах 6—7 студзеня ў сталіцы, паводле ацэнак міліцыі, узялі ўдзел 22 тысячы чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула