Лукашэнка: Нам чужога не трэба, але свайго нікому не аддамо
У Беларусі будзе праводзіцца разумная, стрыманая палітыка. Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, выступаючы перад камандным складам Узброеных Сіл.
«Мы, калі трэба, павінны ўмець абараніць незалежнасць, суверэнітэт нашай краіны, але ніколі не будзем ўвязвацца ў дурныя бязмозглыя супрацьстаянні з кім бы там ні было. Мы будзем праводзіць разумную, стрыманую палітыку: нам чужога не трэба, свайго нікому не аддамо. Гэта сутнасць нашай палітыкі.
І калі трэба за гэта памерці, мы будзем паміраць за гэта», — сказаў кіраўнік дзяржавы.