Ума Турман вярнула свой твар
Пасля радыкальнай змены знешнасці славутая актрыса вярнулася са звыклым тварам. Тое, што многія злічылі пластычнай аперацыяй, было простым макіяжам.
Ума Турман у інтэрв’ю Today
На прэм’еры мінісерыяла «Аплявуха» ў Нью-Ёрку Уму Турман ледзь пазналі: здавалася, пластычная аперацыя змяніла хіба не ўсе рысы твару славутай актрысы. Але ў хуткім часе Турман з’явілася са «старым» тварам у тэлешоу Today.
«Відавочна, не ўсім спадабаўся мой макіяж», — пасмяялася акторка ў адказ на пытанне аб знешнасці.
Гледачы згадвалі нядаўнюю гісторыю іншай акторкі — Рэнэ Зэльвегер. Зорка «Дзённікаў Брыджыт Джонс» нядаўна радыкальна змяніла знешнасць ды патлумачыла тое больш спакойным ладам жыцця і шчаслівым перыядам жыцця.