БЕЛ Ł РУС

Мусульманскі святар назваў сэлфі грахом

29.01.2015 / 19:19

Мусульманскі святар абвясціў сэлфі грахом, заявіўшы, што гэта прыкмета ганарыстасці і фанабэрыстасці.

Reuters

Папулярны інданезійскі клірык Фелікс Сіаў апублікаваў у сваім твітэры серыю запісаў, у якіх тлумачыцца, чаму варта пазбягаць сэлфі. Асабліва ён асудзіў фатаграфіі, якія робяць мусульманскія жанчыны, назваўшы іх «нячыстымі».

Паводле яго слоў, аўтары сэлфі маюць патрэбу ў сацыяльным прызнанні, і фатаграфіі дапамагаюць ім адчуваць сябе лепш за іншых. «Мы сталі ахвярамі найгоршага граху — высакамернасці», — сказаў ён.

У адказ на яго заяву сотні карыстальнікаў сацсетак выклалі сэлфі з хэштэгам #Selfie4Siauw.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула