БЕЛ Ł РУС

Кіроўца зняў аварыю фуры, што праляцела ў сантыметрах ад яго ВІДЭА

20.01.2015 / 17:58

Аляксандр Арсёнаў

На магістралі I-95 у раёне Нью Джэрсі, ЗША, кіроўцу спыніў затор, што ўтварыўся з-за аварыі грузавіка. Калі кіроўца дастаў тэлефон, каб зняць аварыю, ён заўважыў, што на яго ззаду ляціць яшчэ адзін грузавік.

З вуснаў кіроўцы чуваць фразу па-руску: «С***, только не это». Відэа здарэння менш чым за 24 гадзіны набрала мільён праглядаў на Youtube.

Калі кіроўца пачаў здымаць здарэнне наперадзе ад яго, ён пачуў падазроны гук: ззаду на яго неслася фура. Кіроўца грузавіка не здолеў спыніцца: яго машына вылецела на сустрэчную паласу. Калі кіроўца скончыў здымаць, ён выклікаў службу 911. Медыкі заключылі, што, на шчасце, ніхто не пацярпеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула