БЕЛ Ł РУС

Ад палеаліту да Інтэрнэту

10.01.2008 / 17:19

Ул. інф.

Упершыню ў беларускім мастацтвазнаўстве прадстаўлена гісторыя мастацкай фатаграфіі, клясыфікаваныя архітэктура і мастацтва Заходняй Беларусі і эміграцыі. Сяргей Харэўскі выдаў свой падручнік «Гiсторыя мастацтва i дойлiдзтва Беларусi».

Харэўскi, С. В. Гiсторыя мастацтва i дойлiдства Беларусi / С.В. Харэўскi – Вiльня : ЕГУ, 2007. – 240 с., iл.

Падручнік уяўляе сабой панараму разьвіцьця мастацтва і дойлідзтва Беларусі ад старажытнасьці да канца ХХ ст.

Гэтая праца збольшага кампілятыўная. Аўтар прапануе oласную арыгінальную клясыфікацыю беларускай мастацкай культуры, уводзіць новыя тэрміны, вяртае забытыя і некалі забароненыя імёны творцаў. Вялікая ўвага прысьвечана мiжкультурным повязям беларусаў зь іншымі нацыянальнымі культурамі, уплыву творцаў з Беларусі на сусьветную мастацкую культуру.

Упершыню ў беларускім мастацтвазнаўстве прадстаўлена гісторыя мастацкай фатаграфіі, клясыфікаваныя архітэктура і мастацтва Заходняй Беларусі і эміграцыі. Высновы аўтара грунтуюцца на асабістым вывучэньні шырокага кола помнікаў.

Прапануецца студэнтам унiвэрсытэтаў, а таксама ўсім, хто цікавіцца мастацкай культурай Беларусі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула