БЕЛ Ł РУС

Былога начальніка Гродзенскай міліцыі праважалі на пенсію, а ён усплыў у гандлі

4.01.2015 / 18:15

Зміцер Панкавец

Летась у сакавіку ганарова адпраўлялі на пенсію кіраўніка Гродзенскага УУС Уладзіміра Сычэўскага, якому напярэдадні споўнілася 55 гадоў. З гэтай нагоды з Мінска прыехаў нават міністр Ігар Шуневіч. Сычэўскі два гады ўзначальваў Гродзенскую абласную міліцыю.

«Праводзячы на пенсію заслужанага генерала, які аддаў 33 гады службе ў МУС, мы разумеем, што раўназначную замену адразу знайсці будзе цяжка», - казаў тады Ігар Шуневіч.

Як высветлілася, адпачываць на пенсіі міліцэйскі генерал зусім не збіраўся. Нядаўна ён узначаліў прадпрыемства «ГроднаТоргСэрвіс». У склад гэтай арганізацыі ўваходзіць рынак «Паўднёвы», а таксама міні-рынкі «Дзевятоўка», «Фарты», «Фолюш», «Прынёманскі» і іншыя гандлёвыя кропкі горада.

«На наступны год у нас намечана праграма па добраўпарадкаванню рэчывага рынку, мы хочам зрабіць яго максімальна камфортным», - дзеліцца планамі на будучыню сп.Сычэўскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула