БЕЛ Ł РУС

Памёр Уладзімір Базека

3.01.2015 / 20:07

На 60-м годзе жыцця 3 студзеня памёр генеральны дырэктар хакейнага клуба «Віцебск» Уладзімір Базека, паведаміла прэс-служба Федэрацыі хакея.

Базека быў адным з найбольш паспяховых спартыўных функцыянераў Віцебскай вобласці. У пачатку сваёй кар'еры ён узначальваў футбольны клуб «КІМ», які станавіўся прызёрам чэмпіянату краіны ў 1993 і 1994 гадах. 

У сярэдзіне 2000-х намаганні Базекі былі накіраваны на развіццё хакея ў рэгіёне. На працягу двух гадоў ХК «Віцебск» удалося падняцца з нізоў турнірнай табліцы да 4-га месца ў сезоне-2007/2008. Пасля невялікага перапынку Базека зноў быў прызначаны генеральным дырэктарам клуба (1 кастрычніка 2013 года).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула