GTA III запусцілі на наручным гадзінніку ВІДЭА
Праграміст Корбін Дэвенпорт запусціў відэагульню 2001 года Grand Theft Auto III на разумным гадзінніку Samsung Gear Live.
Кіраванне здзяйсняецца так жа, як на іншых Android-прыладах: праз наэкранныя кнопкі. Праграміст трапна кіруе героем нягледзячы на тое, што дыяганаль дысплэя – усяго 1.6’’ (звычайны памер сённяшніх смартфонаў – 4-5’’).
Гульня на разумным гадзінніку цалкам функцыянуе. Праўда, злёгку прытарможвае.
Гадзіннік праграміста працуе на аперацыйнай сістэме Android 5.0. Падрабязную інструкцыю па ўсталёўцы Android-праграм на разумны гадзіннік Дэвенпорт выклаў на сваім сайце.
***
На планшэты і смартфоны афіцыйна перанесена нямала класічных відэагульняў з камп’ютараў і кансоляў: некалькі частак Grand Theft Auto (GTA III, Vice City, San Andreas), некалькі гульняў серыі Final Fantasy, Worms, Carmageddon, Baldur's Gate (першая і другая часткі), Bard’s Tale, XCOM: Enemy Unknown, Syberia, Max Payne і і многія іншыя.