БЕЛ Ł РУС

Facebook папярэдзіць п’яных аб публікацыі недарэчных фота

11.12.2014 / 12:39

Аляксандр Арсёнаў

Сацыяльная сетка Facebook збіраецца распрацаваць тэхналогію, якая папярэдзіць пра публікацыю «п’яных» фота. Гэта дазволіць рэалізаваць штучны інтэлект, падобны да таго, што ўжо ўмее пазнаваць канкрэтных людзей на здымках, піша Wired.

Фота: Scott Olson / Getty Images

Карыстальнікі, якія публікуюць фота, аб якіх могуць пашкадаваць зранку, у хуткім часе змогуць атрымліваць папярэджанне: не забывайце, здымак з’явіцца ў публічным доступе.

Патэнцыйна штучны інтэлект зможа аналізаваць і тэкст — магчыма, некаторыя словы ці памылкі, як і рысы твару, змогуць сведчыць аб ап’яненні.

Распазнанне выяваў ужо выйшла далёка за межы пошуку падобных карцінак. Напрыклад, новы алгарытм Google можа аўтаматычна ствараць подпісы да выяваў: «тут два сабакі, тут жоўты аўтобус…». Распазнаванне стану чалавека па рысах твару ўжо не здаецца нерэалістычным.

Чытайце таксама: Што пра нас ведаюць Google і Facebook, навошта ім тое ды як ад іх схавацца

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула