БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнтам Уругвая абраны доктар-анколаг, які ўжо кіраваў краінай

1.12.2014 / 09:24

Доктар-анколаг, 74-гадовы Табара Васкес вяртаецца да ўлады ва Уругваі пасля 5-гадовага перапынку.

Менавіта ён у 2004 годзе забяспечыў гістарычную перамогу кіруючай левай кааліцыі «Шырокі фронт», якой удалося выціснуць традыцыйныя правыя палітычныя сілы краіны — партыю «Каларада» і Нацыянальную партыю (Бланка).

Згодна з афіцыйнымі вынікамі, пасля апрацоўкі 97,6% бюлетэняў кандыдат ад левых сілаў Васкес у нядзелю атрымаў перамогу ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў, набраўшы 53,4% галасоў. Яго сапернік — вылучэнец ад правай Нацыянальнай партыі, сын былога кіраўніка дзяржавы 41-гадовы Луіс Лакалье Поў заручаецца падтрымкай 41,3% электарату.

Згодна з канстытуцыяй, на пасадзе прэзідэнта нельга знаходзіцца два тэрміны запар, таму «самы бедны прэзідэнт» Хасэ Мухіка сыходзіць у адстаўку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула