БЕЛ Ł РУС

Каляднае віншаваньне А. Лукашэнкі

22.12.2007 / 17:03

БЕЛТА

Ражджаство для мільёнаў людзей служыць вечным сімвалам чысціні, шчырасці, чалавечнасці і міласэрнасці. У цудоўныя калядныя дні нашы сэрцы напаўняюць вера, надзея і спагада, якія натхняюць на добрыя справы, аказанне дапамогі ўсім, каму яна патрэбна...

«Хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Ражджаство Хрыстова 25 снежня

Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Ражджаством Хрыстовым.

Гэта вялікае свята аб'ядноўвае і збліжае сем'і, пакаленні і народы ў імкненні да духоўнага пераўтварэння і абнаўлення, у жаданні дзяліцца адзін з адным цеплынёй.

Ражджаство для мільёнаў людзей служыць вечным сімвалам чысціні, шчырасці, чалавечнасці і міласэрнасці. У цудоўныя калядныя дні нашы сэрцы напаўняюць вера, надзея і спагада, якія натхняюць на добрыя справы, аказанне дапамогі ўсім, каму яна патрэбна.

Няхай свята Ражджаства надасць вам сілы для ажыццяўлення самых запаветных жаданняў і планаў. Няхай надыходзячы год парадуе новымі дасягненнямі, прынясе ў кожны дом спакой, узаемаразуменне, дабрабыт і любоў.

Жадаю вам моцнага здароўя, поспехаў у справах, шчасця і міру.

Аляксандр Лукашэнка».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула