БЕЛ Ł РУС

Турыста з Расіі злавілі за актам вандалізму ў Калізеі ФОТАФАКТ

21.11.2014 / 20:27

roma.corriere.it

Расійскі турыст быў затрыманы ў Рыме за тое, што надрапаў каменем велізарную літару «К» на адной з сцен Калізея, паведамляюць італьянскія СМІ.

Карабінеры (вайсковая паліцыя) затрымалі мужчыну з доказамі злачынства раніцай у пятніцу.

Паведамляецца, што літару «К» вышынёй у 25 см і шырынёй у 17 см турыст надрапаў на адной з унутраных сцен на ніжнім узроўні Калізея. Як адзначаюць у адміністрацыі музея, адрэстаўраваць сцяну будзе складана.

Расеец стаў ужо пятым наведвальнікам Калізея, якія ўчынілі ў яго сценах акт вандалізму з пачатку 2014 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула