БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Я ненавіджу нацыяналістаў, але бываюць і нацыяналісты ў добрым сэнсе слова

21.11.2014 / 15:22

Выкарыстанне ў зносінах той ці іншай мовы не павінна станавіцца прычынай раз'яднання ў грамадстве.

Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на семінары са студэнтамі, выкладчыкамі і выпускнікамі БДПУ.

«Я ненавіджу нацыяналістаў, бо гэта радыкальныя людзі, якія абавязкова, як ва Украіне, прывядуць да катастрофы ў грамадстве.

Я іх неяк спрабую трымаць на ланцугу, каб яны не сарваліся і не наламалі дроў, — сказаў кіраўнік дзяржавы.

— Яны ж працэс беларускай мовы [сказаў па-беларуску — НН] — роднай, сакавітай (гэта сапраўды так) — ператвараюць у прадмет раздраю ў грамадстве, чаго быць не павінна. Мова не павінна быць прадметам, нагодай і прычынай гэтага раздраю».

Лукашэнка пры гэтым адзначыў, што гаворка не ідзе пра нацыяналістаў у добрым сэнсе слова, якія любяць Беларусь і сваю родную мову.

{POLL#330}

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула