Супраць Мікалая Дзядка завялі новую крымінальную справу
Ён можа яшчэ на год застацца за кратамі.
20 лістападзе Мікалаю Дзядку было прад’яўленае новае абвінавачванне па арт. 411 КК РБ (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы), паведамляе сайт abc-belarus.org. Справа была заведзена 13 лістапада. У бліжэйшы час яго перавядуць у СІЗА.
Да гэтага Дзядок правёў 8 сутак у штрафным ізалятары, а потым быў пераведзены ў адзіночную камеру.
Зняволены павінен быў выйсці на свабоду 3 сакавіка 2015 года, правёўшы за кратамі 4,5 гады. Цяпер Дзядку пагражае яшчэ год турмы.