БЕЛ Ł РУС

Беларусы пачалі ездзіць у Расію па танны бензін

19.11.2014 / 19:29

Фарыд Беррашэд

На беларуска-расійскім памежжы з'яўляецца «ценявы бізнес».

Розніца ў кошце паліва паміж Расіяй і Беларуссю справакавала пераарыентацыю часткі аўтааматараў, асабліва з памежных населеных пунктаў, на расійскія запраўкі.

Выданне Abv.by цытуе аднаго з жыхароў Гомеля:

«Многія, як толькі атрымліваюць заробак, купляюць расійскія рублі і едуць да суседзяў па паліва… Па законе без праблем можна везці поўны бак плюс 100 літраў. Вось многія і катаюцца. Я лічыў, што з такім раскладам з адной такой паездкі мне бясплатна дастаецца 35-40 літраў паліва».

 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула