БЕЛ Ł РУС

Амерыканскі рэпер Снуп Дог любіць Беларусь 

4.11.2014 / 18:15

Андрэй Макаёнак

Беларускасць сёння актыўна набывае папулярнасць. Насіць цішоткі са старадаўнімі арнаментальнымі знакамі, размаўляць па-беларуску паціху становіцца сапраўды модным.

Нават самыя вышэйшыя колы грамадства так ці інакш пачалі казаць пра наяўнасць у нас нацыянальнай асаблівасці, якую трэба развіваць. Цікава, але мода на беларускасць існуе не толькі ў нашай краіне.

Невядома як, але беларускія нацыянальныя ўзоры й колеры патрапілі ў калекцыю вядомага рэпера Снуп Дога, які змясціў некалькі рэчаў з серыі SNOOP LOVES BELARUS на сваёй старонцы ў Instagram. Сярод тавараў з беларускім арнаментам — цішоткі, заплечнікі, чахлы для тэлефонаў і планшэтаў. Цішотка, да прыкладу, будзе каштаваць купцу $28.

Снуп Дог не толькі рэп-выканаўца, але і таленавіты бізнэсмэн. У яго шмат камерцыйных праектаў, сярод якіх і вытворчасць уласнай лініі адзення.

Хто ведае, а раптам ягоны прыклад натхніць і іншых зорак (можа, нават айчынных) на ўжыванне беларускага ў сваіх калекцыях…

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула