Скандал у Маскве: беларус згвалтаваў расійскую порназорку
дадаліся фоты
У Маскве змешчаны пад варту грамадзянін Беларусі Дзмітрый Касянкоў. Яго і ягонага сябра Максіма Піліпенку падазраюць у згвалтаванні расійскай порназоркі Лолы Тэйлар (Любові Б.)
Дзяўчына прыехала ў кватэру да маладога чалавека, з якім пазнаёмілася ў інтэрнэце. Аднак госцю сустрэлі двое. Яны закавалі Любоў Б. у кайданкі і гвалтавалі ўсю ноч.
Пад раніцу дзяўчына паспрабавала ўцячы і саскочыла з трэцяга паверха, зламаўшы абедзве нагі. Злачынцы заўважылі яе адсутнасць і зацягнулі назад у кватэру.
Акторка размясціла Укантакце сваё фота з бальніцы.
Мінакі выклікалі паліцыю, якія затрымалі сяброў-гвалтаўнікоў.
Па дадзеных расійскіх СМІ, Любоў Б. у мінулым працавала бібліятэкаркай у Екацярынбургу.
А пасля яна знайшла сябе на порнасцэне.