БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Прымем усіх украінцаў, хто хоча нармальна жыць і працаваць у Беларусі

20.10.2014 / 12:04

Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па пытаннях занятасці і міграцыі заявіў, што Беларусь гатова прыняць усіх украінцаў, якія хочуць жыць і нармальна працаваць у нашай краіне.

У Беларусь прыязджаюць, каб працаўладкавацца, у тым ліку ў апошні час нарастае колькасць прыезджых з Украіны. «Вядома, мы будзем дапамагаць такім людзям. Пра гэта ўжо нямала сказана. Мы прымем усіх, хто хоча жыць і нармальна працаваць. У нас жа ёсць раёны і вытворчасці, дзе рабочых рук вельмі не хапае», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Аднак варта памятаць, што адкрытая палітыка, накіраваная на прыцягненне працоўных мігрантаў, як паказаў досвед Еўропы, не заўсёды бывае паспяховай», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка падкрэсліў: «Калі не хочам міжнацыянальных канфліктаў у сябе ў краіне, то трэба задзейнічаць беларускіх грамадзян на поўную катушку, а не пладзіць утрыманства сярод сваіх і прыцягваць замежную працоўную сілу на так званую непрэстыжную працу».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула