БЕЛ Ł РУС

Пад Марыупалем баевікі расстралялі пахавальную працэсію

15.10.2014 / 13:18

У прадмесці Марыупаля ў пасёлку Сартана́ баевікі абстралялі з ракетных установак «Град» блакпост сіл Антытэрарыстычнай аперацыі.

Пра гэта паведаміў кіраўнік прэс-цэнтра АТА Уладзіслаў Селязнёў.

Паводле яго слоў, у Сартане баевікі спачатку выпускалі міны, штук 5 ці 6, а потым прыляцелі 6 ракет ад «Градаў». Пацярпелых сярод байцоў на блакпосце няма.

Затое ёсьць вялікія страты сярод мірных жыхароў. Інфармацыю пра гэта пацьвердзілі ў гарадской медслужбе.

Снарад трапіў у пахавальную працэсію, і гэтым тлумачаць вялікую колькасьць ахвяр.

Па стане на 18:30 14 кастрычніка афіцыйна пацверджаная інфармацыя пра тое, што загінулі сямёра мірных жыхароў, яшчэ шаснаццаць чалавек атрымалі раненні, паведамляе Марыупальскі гарсавет.

На месцы трагедыі працуюць прадстаўнікі місіі АБСЕ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула