БЕЛ Ł РУС

Зборная Беларусі па футболе ўсталявала антырэкорд наведвальнасці ў хатніх матчах

13.10.2014 / 10:45

Nashaniva.com

Зборная Беларусі ўсталявала антырэкорд наведвальнасці ў хатніх матчах у афіцыйных гульнях.

За гульнёй са Славакіяй назірала 4 500 гледачоў.

Папярэдні антырэкорд быў роўны 7 000 гледачоў і быў зафіксаваны ў 2010 годзе на матчы супраць зборнай Албаніі (2:0).

Сярэдняя наведвальнасць у гэтым адборачным цыкле складае 7 506 гледачоў.

Гэта таксама антырэкордны паказчык. Раней найменшая сярэдняя наведвальнасць за цыкл складала 9,2 тысячы гледачоў (адбор да ЧС-98).

Найбольш жа наведвальным выдаўся адборачны цыкл да чэмпіянату Еўропы 2000, матчы якога ў сярэднім наведвалі 32 тысячы чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула