БЕЛ Ł РУС

Першы сакратар ЦК БРСМ: Моладзь падтрымлівае абавязковае размеркаванне

10.10.2014 / 11:13

Моладзь, гэта праўда? Пішыце ў каментах

Беларусь пакуль не гатовая да адмены размеркавання выпускнікоў, заявіў на сустрэчы са студэнтамі і актывістамі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі 9 кастрычніка ў Менску першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Ігар Бузоўскі.

Больш за тое, па яго словах, моладзь падтрымлівае абавязковую адпрацоўку.

«Маючы зносіны з калектывамі, і не толькі ў Мінску, але і ў рэгіёнах, мы бачым, што моладзь падтрымлівае размеркаванне. Гэта далёка не найгоршы варыянт у нашым адукацыйным працэсе», - заявіў Бузоўскі.

Адмяняць размеркаванне заўчасна, лічыць першы сакратар ЦК БРСМ, аднак у будучыні можа прапрацоўвацца варыянт увядзення размеркавання па жаданні.

Варта адзначыць, што беларускія праваабаронцы прылічаюць размеркаванне да прымусовай працы, што парушае правы чалавека.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула