БЕЛ Ł РУС

Гарадзенцы падзякавалі палякам

10.04.2006 / 21:16

Nashaniva.com

У Гародні прайшла акцыя ў падтрымку польскага пасольства. 4 красавіка некалькі дзесяткаў маладых людзей прынеслі да пасольства кветкі і перадалі ліст з падзякай палякам за падтрымку дэмакратычнай Беларусі.

Людзей, якія прыйшлі да пасольства, спрабавала прагнаць міліцыя і невядомыя асобы ў цывільным, якія таксама патрабавалі прыбраць фотаапараты. Моладзь не падпарадкоўвалася. Людзі прыйшлі з кветкамі, падпісвалі перад уваходам у пасольства ліст генеральнаму консулу.

Ахова пасольства спачатку ўспрыняла з’яўленне людзей без запалу, аднак пасля таго, як адзін з удзельнікаў растлумачыў мэту візіту, да людзей выйшаў нам.генэральнага консула і запрасіў усіх прайсці на тэрыторыю пасольства. Удзельнікі акцыі перадалі кветкі і ліст яму прама ў рукі. У канцы польскі дыпламат з радасцю сказаў, што спадзяецца сустрэцца з удзельнікамі акцыі яшчэ раз пры іншых акалічнасцях, падзякаваў людзям, якія прыйшлі выказаць падтрымку.

Акцыя прайшла дзякуючы актыўнасці карыстальнікаў Гарадзенскага форума.

З павагай,

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула