БЕЛ Ł РУС

У Латвіі жорстка збілі дачку ўкраінскіх уцекачоў

25.09.2014 / 13:40

У Елгаве напярэдадні была жорстка збіта дзяўчынка з сям'і ўкраінскіх уцекачоў.

Сям'я прыехала ў Латвію ўлетку. Людзі пакінулі Украіну з-за ваенных дзеянняў на ўсходзе краіны. У Латвіі яны маюць статус бежанцаў.

Па дарозе са школы на дзяўчынку, якая вучыцца ў шостым класе, напалі старшакласніцы. Па словах бацькі пацярпелай, гэта былі вучаніцы 8—9 класаў са школы ў другой частцы горада.

Старшакласніцы, даведаўшыся, што дзяўчынка прыехала з Украіны, збілі яе. Дзіця схапілі за валасы і павалілі на зямлю.

Медыкі канстатавалі ў дзяўчынкі страсенне мозгу. У яе таксама выбітыя зубы.

Па словах мамы, дачка цяпер баіцца выходзіць на вуліцу. Паліцыя вядзе расследаванне інцыдэнту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула