БЕЛ Ł РУС

У адказ на санкцыі Расія можа забараніць імпарт халадзільнікаў

13.09.2014 / 15:34

У адказ на заходнія санкцыі Расія плануе забараніць імпарт халадзільнікаў і прадукцыі нафтахіміі.

Пра гэта заявіў кіраўнік Мінэканамразвіцця РФ Аляксей Улюкаеў.

Па словах расійскага міністра, адказам на заходнія санкцыі, акрамя абмежавання імпарту патрыманых аўтамабіляў і тавараў лёгкай прамысловасці, можа стаць забарона імпарту халадзільнікаў, а таксама паставак прадукцыі нафтахіміі.

«Неабходнасць увядзення гэтых мер пакуль прапрацоўваецца», — удакладніў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула