БЕЛ Ł РУС

Пургін: «ДНР» і «ЛНР» — за самавызначэнне ў межах Данецкай і Луганскай абласцей

9.09.2014 / 12:29

Андрэй Пургін у Мінску, фота Tut.by

Кіраўнікі так званых «ДНР» і «ЛНР» выступаюць за самавызначэнне самаабвешчаных рэспублік у адміністрацыйных межах Луганскай і Данецкай абласцей,

заявіў агенцтву «Інтэрфакс» так званы «віцэ-прэм'ер ДНР» Андрэй Пургін.

«Украіна будзе спрабаваць пакінуць нас часткай сваёй прасторы, аднак мы працягнем курс на самавызначэнне», — сказаў ён і дадаў, што «на пэўныя кампрамісы з Кіевам, безумоўна, прыйдзецца пайсці».

Раней перад перамовамі ў Мінску сепаратысты запатрабавалі прызнаць «асаблівы статус» так званых «ДНР» і «ЛНР» у складзе Украіны.

Напярэдадні дарадца прэзідэнта Украіны Юрый Луцэнка заявіў, што асаблівы статус «у складзе цэласнай Украіны» атрымаюць, паводле падпісаных у Мінску пратаколаў, толькі тыя тэрыторыі Данбаса, якія цяпер падкантрольныя «сепаратыстам».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула