У Шчасці на Луганшчыне снайпер застрэліў украінскага вайскоўца і мірную жыхарку
Учора, 7 верасня, каля 13:00 у горадзе Шчасце Луганскай вобласці стрэламі снайпера былі забітыя 2 чалавекі.
Сярод загінулых адзін мірны жыхар і адзін украінскі вайсковец. Пазіцыі сіл украінскай арміі ў Шчасці былі абстраляныя расійскімі дыверсантамі.