БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Польшчы прыме адстаўку Туска 11 верасня, новым прэм'ерам — Эва Копач

8.09.2014 / 14:14

Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі прыме адстаўку ўрада Дональда Туска ў бліжэйшы чацвер — 11 верасня. Пра гэта паведаміла кіраўнік прэс-службы кіраўніка дзяржавы Іаана Тшаска-Вячорэк.

«Дональд Туск падасць у адстаўку пасля пасяджэння Рады нацыянальнай бяспекі, якое запланавана на аўторак. Прэзідэнт прыме адстаўку прэм'ера і кабінета міністраў у чацвер у другой палове дня», - сказала яна.

Эва Копач, фота gazetaprawna.pl

Па словах прадстаўніцы прэзідэнта, кандыдат на пасаду кіраўніка кабінета міністраў — спікер сейма Эва Копач, якая была міністрам здароўя ў 2007—2011 гг.

З ёй Камароўскі мае намер сустрэцца пасля сыходу дзеючага ўрада ў адстаўку. Паводле польскай канстытуцыі, у кіраўніка дзяржавы будзе два тыдні, каб прапанаваць парламенту новага прэм'ера.

Дональд Туск вымушаны пакінуць пасаду кіраўніка ўрада ў сувязі з яго прызначэннем на пасаду старшыні Еўрапейскай рады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула