БЕЛ Ł РУС

ААН: На ўсходзе Украіны загінулі 2 600 чалавек

29.08.2014 / 13:55

Амаль 2600 чалавек загінулі ў выніку ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны з сярэдзіны красавіка па 27 жніўня, гаворыцца ў справаздачы ААН.

Па словах экспертаў арганізацыі, абодва бакі вінаватыя ў наўмысным нанясенні ўдараў па мірных жыхарах. У той час як катаванні і выкраданні людзей у асноўным здзяйсняліся апалчэнцамі, адзначаюць у ААН.

«Тэндэнцыя ясная і трывожная. Мы назіраем значны рост колькасці загінулых на ўсходзе», - сказаў памочнік генеральны сакратар ААН па правах чалавека Іван Сімонавіч.

Паводле яго слоў, у агульная колькасць загінулых уключаны ахвяры крушэння малайзійскага «Боінга» ў Данецкай вобласці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула