БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка наведаў сёння дзіцячы дом і падарыў школьныя ранцы

29.08.2014 / 13:05

Аляксандр Лукашэнка напярэдадні Дня ведаў наведаў мінскі дзіцячы дом №5. 

У фае дзіцячага дома яго сустрэлі выхаванцы і правялі для яго невялікую экскурсію, паказаўшы, у якіх умовах жывуць. Кіраўнік дзяржавы агледзеў жылыя пакоі дзяцей, спартыўную залу, папіў з дзецьмі гарбаты. Кіраўніка дзяржавы частавалі прысмакамі, якія дзеці зрабілі самі. У актавай зале паказалі невялікі канцэрт.

Дзеці ўручылі Аляксандру Лукашэнку на памяць пра наведванне ім гэтага дзіцячага дома падарункі, зробленыя ўласнымі рукамі: мяккую цацку і хатку з салёнага цеста.

«Гэта сімвал хатняга ачага. Усярэдзіне хаткі можна запаліць свечку, і будзе цёпла і ўтульна, як у нас у доме», — сказала адна з выхаванак.

У сваю чаргу Лукашэнка падарыў дзецям ранцы з наборам школьных прылад. «Дзеці ў першы дзень павінны прыходзіць у школу прыбранымі. І я хачу, каб вы былі не горш, чым дзеці са звычайных сем'яў», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула