БЕЛ Ł РУС

Кіроўца без правоў у Гомелі збіў на тратуары дзвюх дзяўчын, адна памерла ў шпіталі

27.08.2014 / 13:02

Кіроўца (21 год) без правоў у Гомелі збіў на тратуары дзвюх дзяўчын, адна з якіх памерла ў шпіталі.

ДТЗ адбылося 26 жніўня. На скрыжаванні кіроўца аўтамабіля «Мазда-Кседакс 6» няправільна выбраў хуткасць руху, не ўлічыў умовы дарогі і надвор'я, у выніку чаго не справіўся з кіраваннем, выехаў на правы па ходзе руху тратуар, дзе здзейсніў наезд на рэкламны шчыт і двух пешаходаў — 21-летніх гамяльчанак, якія з траўмамі былі дастаўлены ў шпіталь. Раніцай 27 жніўня адна з іх памерла.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка, прызначаныя неабходныя медыцынскія і крыміналагічныя экспертызы, паведамляе УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула