БЕЛ Ł РУС

Знайдзі на мапе ўсе гарады Беларусі — інтэрактыўная ГУЛЬНЯ

25.08.2014 / 10:49

Nashaniva.com

колькі балаў набралі вы?

У інтэрнэце з'явілася інтэрактыўная гульня, прысвечаная геаграфіі Беларусі. Ад удзельніка патрабуецца нанесці 112 гарадоў краіны на контурную карту.

Неабходна пстрыкнуць у тым месцы, дзе, па вашым меркаванні, знаходзiцца той ці іншы горад.

Калi вы патрапiлi дакладна або промах атрымаўся менш за 20 кiламетраў, залiчваецца 3 ачкi, пры ўмове патраплення ў радыусе 50 кiламетраў вы атрымаеце 2 ачкi, i 1 ачко — калi атрымалася ўкласцiся ў 100 кiламетраў.

Для пераходу да наступнага горада, трэба проста пстрыкнуть у любым месцы на мапе.

Пасля праходжання гульні сістэма пакажа атрыманую колькасць балаў.

Інтэрактыўная гульня тут

* * *

Колькі балаў набралі вы? Пішыце ў каментах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула