БЕЛ Ł РУС

СМІ: Уначы батальён «Айдар» трапіў у засаду, ёсць звесткі пра загінулых

15.08.2014 / 09:41

Сёння ноччу ў СМІ з'явілася інфармацыя, што «Айдар» трапіў у засаду ў раёне Храшчуватага, у іх вялікія страты.

Гэтую інфармацыю таксама пацвердзіў журналіст Сяргей Высоцкі. «На жаль, інфармацыя пра засаду, у якую трапіў «Айдар» (адна з рот), пацвярджаецца. Адносна страт пакуль інфармацыі 100% няма, не буду нагнятаць. Трымайце кулакі», - напісаў ён на сваёй старонцы ў Facebook.

«Не, пра іх не забыліся, іх не «злілі», усё ў курсе сітуацыі, працуюць над выратаваннем», - дадаў ён.

«Падзялюся сумнай і страшнай навіной. Уначы, баевікамі быў здзейснены напад на батальён «Айдар», завязаўся бой. Па дадзеных на 3-ю ночы, батальён страціў забітымі — 20 чалавек, параненымі каля 30 чалавек», - напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку старшыня грамадскай арганізацыі «Працоўны рух «Салідарнасць» Канстанцін Ільчанка.

Пазней з'явілася інфармацыя пра чатырох загінулых

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула