БЕЛ Ł РУС

Андрэй Макарэвіч выступіць сёння з канцэртамі на ўсходзе Украіны

12.08.2014 / 12:39

Музыка і кампазітар Андрэй Макарэвіч у аўторак, 12 жніўня, пабывае ў Славянску, Сямёнаўцы і Святагорску (Данецкая вобласць Украіны), паведамляе «Інтэрфакс-Украіна» са спасылкай на паведамленне фонду валанцёраў Цімафея Нагорнага.

Як удакладнілі ў фондзе, музыкант «акажа гуманітарную дапамогу людзям, якія пакінулі месцы баявых дзеянняў, і выступіць перад дзецьмі і перасяленцамі Данбаса, якія знаходзяцца ў Святагорску ў абласным дзіцяча-маладзёжным санаторна-аздараўленчым комплексе «Перліна Данеччыны»».

З Макарэвічам будуць выступаць ўкраінскія спевакі.

Прэс-сакратар музыканта Антон Чэрнін пацвердзіў яго планы выступіць у аўторку ў Святагорску. «Можа, у Славянск заедуць па дарозе — але не факт», - дадаў ён. Па словах Чэрніна, «гэта рэальны лагер бежанцаў, там спецыяльна сцэну нейкую збіваюць».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула