БЕЛ Ł РУС

Гамяльчанін спрабаваў нелегальна вывезці ва Украіну пяцярых сірыйцаў

12.08.2014 / 09:59

Улад Швядовіч

Мужчыну затрымалі 8 жніўня ў населеным пункце Глушкевічы Лельчыцкага раёна.

У ходзе правядзення планавых мерапрыемстваў па выкананні рэжыму ў прыграніччы памежнікі затрымалі мужчыну. Ён на аўтамабілі Mercedes па-за пунктамі пропуску спрабаваў незаконна вывезці з Беларусі ва Украіну пяцярых грамадзян Сірыі, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта РБ.

Высветлілася, што замежнікі прыбылі ў краіну з Масквы.

Па факце затрымання аддзелам дазнання Гомельскай памежнай групы заведзена крымінальная справа. Затрыманыя асобы змешчаны ў ІЧУ Гомельскага аблвыканкама. Праводзяцца праверачныя мерапрыемствы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула