БЕЛ Ł РУС

Ад ліхаманкі Эбола памерлі больш за 1 000 чалавек

12.08.2014 / 07:28

Колькасць ахвяр смяротнага віруса Эбола ў Заходняй Афрыцы пераваліла за тысячу, паведамляе Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ).

Амаль усе вядомыя выпадкі смерцяў адбыліся ў Гвінеі, Ліберыі і Сьера-Леонэ. Акрамя таго, некалькі чалавек інфікаваныя ў Нігерыі.

Суседні Кот-д'Івуар забараніў усе пасажырскія пералёты ў краіны, дзе зафіксавана ўспышка Эболы.

У панядзелак урад Ліберыі заявіў, што Міністэрства аховы здароўя ЗША ўхваліла выкарыстанне пробных доз эксперыментальных лекаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула