БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка паабяцаў Парашэнку пастаўку нафтапрадуктаў

4.08.2014 / 13:15

Фота President.gov.by.

4 жніўня адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі гандлёвыя адносіны паміж краінамі, іншыя актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне ў рамках Мытнага саюза.

Асаблівую ўвагу прэзідэнты ўдзялілі тэме паставак нафтапрадуктаў з Беларусі ва Украіну.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь разумее вастрыню гэтага пытання з улікам уборачнай кампаніі і таму, нягледзячы на ўнутраныя патрэбнасці, акажа садзейнічанне Украіне ў забеспячэнні яе эканомікі нафтапрадуктамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула